Новости проекта
Поздравляем с началом учебного года!
Голосование
Можешь ли ты в классе всегда свободно высказать свое мнение.
Всего 148 человек
Голосование
Педагоги справедливо оценивают достижения в учебе вашего ребенка?
Всего 129 человек
Голосование
В классе , котором учится Ваш ребенок,хороший классный руководитель?
Всего 128 человек

Нормативные документы

Дата: 5 декабря 2016 в 10:10, Обновлено 10 марта 2017 в 20:27

Главная   Общие сведения   История   Деятельность   Достижения     Нормативные док-ты

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2011 г. № 45

Аб зацвярджэнні Палажэння аб рэестры музеяў

На падставе пункта 4 артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб рэестры музеяў.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр

П.П.Латушка

УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра фінансаў
Рэспублікі Беларусь

І.С.Шунько

15.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

К.А.Сумар

21.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

А.М.Косінец

09.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік

19.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

С.Б.Шапіра

09.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

Б.В.Батура

12.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

П.М.Руднік

09.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

М.А.Ладуцька

13.09.2011

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.09.2011 № 45

ПАЛАЖЭННЕ
аб рэестры музеяў

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 197, 2/1167) і вызначае парадак вядзення рэестра музеяў (далей – рэестр), а таксама прадстаўлення звестак аб музеях, якія ў ім змяшчаюцца.

2. Рэестр вядзецца ў мэтах:

арганізацыі ўліку музеяў усіх формаў уласнасці, якія знаходзяцца і дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

стварэння адзінай базы даных аб дзейнасці музеяў;

публічнага прадстаўлення звестак, якія ў ім змяшчаюцца.

3. Вядзенне рэестра прадстаўляе сабой збор звестак аб музеях, іх сістэматызацыю і актуалізацыю.

4. Рэестр вядзецца па форме згодна з дадаткам 1.

5. Фарміраванне і вядзенне рэестра ажыццяўляецца дзяржаўнай установай адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» (далей – Інстытут).

6. Звесткі прадстаўляюцца музеямі па форме згодна з дадаткам 2.

7. Звесткі накіроўваюцца музеямі ў адпаведныя ўпраўленні культуры абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (па тэрытарыяльнасці).

8. Упраўленні культуры абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў на працягу 30 дзён разглядаюць звесткі і накіроўваюць іх і прапановы аб уключэнні музея ў рэестр у Інстытут.

9. У выпадку змяненняў звестак аб назве музея, яго заснавальнiку, профiлю (профiлях), месцазнаходжаннi i рэжыме работы музей на працягу 10 дзён паведамляе аб гэтым у Інстытут.

10. У выпадку ліквідацыі музея заснавальнік або кіраўнік музея павінен на працягу 10 дзён пісьмова паведаміць аб гэтым у Інстытут.

11. Рэестр з’яўляецца адкрытым.

12. Доступ да дадзеных рэестра забяспечваецца шляхам:

публікацыі ў сродках масавай інфармацыі звестак, уключаных у рэестр;

размяшчэння звестак рэестра ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Дадатак 1

да Палажэння
аб рэестры музеяў

Форма

Рэестр музеяў

№ п/п

Дата ўключэння ў рэестр музеяў

Поўная (скарочаная) назва музея

Профіль (профілі)

Заснавальнік музея

Месцазнаходжанне

Рэжым работы

Заўвагі

1

2

3

4

5

6

7

8

Дадатак 2

да Палажэння
аб рэестры музеяў

Форма

Звесткі аб музеі

1

Поўнае найменне музея

2

Скарочанае найменне музея

3

Дата заснавання музея

4

Форма ўласнасці

5

Арганізацыйна-прававая форма (запаўняецца ў выпадку, калі музей з’яўляецца юрыдычнай асобай)

6

Заснавальнік музея

7

Месцазнаходжанне музея (адрас, тэлефон, факс, адрас электроннай пошты (вэб-сайта)

8

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка музея

9

Колькасць работнікаў музея (з іх навуковых супрацоўнікаў)

10

Профіль (профілі) музея

11

Рэжым працы

12

Колькасць адзінак захоўвання (з іх унесена ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь)

асноўны фонд

навукова-дапаможны фонд

13

Пералік асноўных калекцый

14

Характарыстыка будынкаў (памяшканняў) музея (уласнік, тып пабудовы, матэрыял, дата пабудовы, стан)

15

Плошча музея (м2)

экспазіцыйная

выставачная

фондасховішча

Кіраўнік музея  Рудзянок С.А.

С.А. Рудзянок

(подпіс)

(ініцыялы, прозвішча)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.